Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Опаль

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Іванаўскім раёне Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці была актыўна праведзена ў 1949–1950 гг. У 1949 г. у вёсцы Опаль з’явіўся калгас «Радзіма». 26 жніўня 1950 г. да яго былі далучаны калгасы «Серп і молат» (Туляцічы) і «1 Мая» (Лядавічы). Старшынёй узбуйненага калгаса «1 Мая» стаў Аляксандр Яфімавіч Галавешкін, які да гэтага працаваў загадчыкам зямельнага аддзела Іванаўскага райвыканкама. Выгады ўзбуйнення былі відавочнымі. У гаспадарцы ў некалькі разоў узрасла ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур і павялічыўся іх валавы збор. Павялічылася пагалоўе кароў, свіней, коней і павысілася іх прадуктыўнасць. Быў пабудаваны завод па вырабе цэглы і вапны, новыя калгасна-брыгадныя двары ў Опалі і Лядавічах, быў адкрыты радыёвузел.

Павел Уладзіміравіч Шыпук нарадзіўся 1 мая 1949 г. у вёсцы Опаль Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. З 1966–1967 гг. працаваў інструктарам Іванаўскага райкама ЛКСМБ. У 1972 г. закончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «хімічная тэхналогія шкла і сіталаў», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-хімік-тэхнолаг».

Васіль Антоніевіч Катовіч нарадзіўся 22 сакавіка 1849 г. у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе з даўніх часоў жылі і працавалі на пастырскай ніве яго продкі. Род Катовічаў мае пісьмовае пацверджанне з 1570 г., калі нарадзіўся Ян Катовіч, будучы «святар грэцкі». У сям’і Антонія Катовіча было пяцёра сыноў, і ўсе сталі святарамі.